Фотосессии на меловых карьерах

Экстрим-рассвет на меловых карьерах! :)

Веломарафон "Налибоки 2016"

Волковыск - Ружаны - Коссово

GoPro Volkovysk

суббота, 4 декабря 2010 г.

Касцёл Святога Вацлава (Kościół Świętego Wacława, Костёл Святого Вацлава) на старых фотаздымках

      Манументальны мураваны храм узведзены ў 1846-48 гг.

   Абкружаны бутавай агароджай з металiчнай рашоткай i 3-арачнай брамай. Помнiк архiтэктуры позняга класiцызму з элементамi эклектыкiIмкненне дойлiдаў да спрошчанасцi прасторавых архiтэктурных кампазiцый адчуваецца ў прамавугольнай форме храма, аб'ём якога ярусна нарастае ад бакавых да цэнтральнага нефа пад нiзкiм 2-схiльным дахам. Над галоўным заходнiм фасадам узвышаюцца дзве 4-гранныя вежы, завершаныя купалкамi на высокiх цылiндрычных барабанах.
   Па восi прамавугольнага уваходнага партала над магутным антаблементам дарычнага ордэра пастаўлены маштабна невялiкi фiгурны атык. Фасады маюць прынцыпова адметную трактоўку: на франтальным – складаны рытм прамавугольных праёмау, на бакавых – дакладны рытм арачных аконных праёмаў у аркатурна-пiлястравым абрамленнi (матыў старажытнарускага царкоўнага дойлiдства).
   Унутраную прастору храма 3 пары калон падзяляюць на 3 нефы пад простым бэлечным перакрыццем. У глыбынi прамавугольная апсiда, якая раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам i асветлена вiтражамi 2 люкарнаў. Алтар вырашаны стукавай каланадай са ступеньчатым атыкам, якi акаймляюць вялiзны алтарны абраз «Узнясенне» i скульптуры святых Пятра i Паўла. Бакавыя алтары паводле кампазiцыйнага i дэкаратыўнага вырашэння iдэнтычныя цэнтральнаму. Архiтэктурныя плоскасцi iнтэр'ера упрыгожваюць арнаментальная размалёўка ў выглядзе аканта, кесоны з разеткамi, вiтражнае шкленне. Над нартэксам размешчаны хоры. Абразы XVIII ст. «Нараджэнне Хрыста» i «Св. Казiмiр».


P.S. История Костёла от Виктора Войтчука на сайте "Волковыск в старых фотографиях":

Комментариев нет:

Отправить комментарий